Урок у 5 класе: Прыметнік. Сувязь прыметніка з назоўнікам. Асаблівасці змянення прыметніка па родах, ліках і склонах
unknown
Мэта: Сістэматызаваць і падагульніць веды і ўменні вучняў па тэме. Удасканальваць уменне вылучаць са сказаў словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць прыметнік, групаваць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах; правільна ставіць пытанне да прыметніка, адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць род, лік і склон, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў. Удасканальваць навыкі правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах, будаваць з прыметнікамі сказы і невялікія тэксты (сачыненне Восенню ў лесе); праводзіць частковы разбор (агульнае значэнне, род, лік, склон)Тып урока: урок камбінаванай будовы.Абсталяванне: запісы на дошцы.Літаратура: Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1 / В.П. Красней [і інш.]. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. — 144 с.